Гукаапаратуру з плошчы Незалежнасці АМАП дазволіў вынесці безперашкодна
Гукаўзмацняльную апаратуру ад помніка Леніну з плошчы Незалежнасці спецназаўцы дазволілі забраць безперашкодна. Пра гэта Еўрарадыё паведаў сябра каманды кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Віктар Івашкевіч.
Віктар Івашкевіч: “Калі людзей “адсунулі” і выйшаў АМАП за помнік, да нас падыйшлі і запатрабавалі сыйсці. Але мы адмаўляліся сыходзіць без апаратуры. І нам сказалі: “Забірайце апаратуру і сыходзьце”. Тыды яшчэ загаду на суцэльную зачыстку не было, а было толькі заданне “адціскаць”, таму нам нейкім дзіўным чынам далі выйсці за ачапленне на саму плошчу”.
Потым, кажа Івашкевіч, людзі, якія выносілі абсталяванне, раздзяліліся і кожны паасобку нёс сваю частку. Адны паспяхова дайшлі да месца прызначэння, з іншымі – сувязь перарвалася і дзе яны знаходзяцца на дадзены момант невядома.