Гумінскі: Гэта справа міністраў і губернатараў — быць ім у "Белай Русі" ці не

Еўрарадыё звярнулася да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага з просьбай пракаментаваць выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Нагадаем, што кіраўнік краіны крытыкаваў фінансавы размах арганізацыі і наяўнасць у ёй чыноўнікаў: "Я пагляджу, што там за чыноўнікі: можа, ім не хапае працы на працоўных месцах..." Кіраўнік мінскай абласной арганізацыі "Белай Русі" В.Гумінскі лічыць, што высокапастаўленыя чыноўнікі могуць не баяцца чыстак "па партыйнай прыналежнасці".

Віктар Гумінскі: "Я не ведаю, пра якіх чыноўнікаў вёў гутарку прэзідэнт. У маёй абласной арганізацыі чыноўнікаў як такіх на сённяшні дзень няма, бо арганізацыя нараджалася і развіваецца менавіта знізу. Гаворка ідзе пра высокіх чыноўнікаў. Ён жа канкрэтна сказаў — чальцы ўраду і іншыя. А мы пра іх гутаркі не вядзем. Гэта пазіцыя кожнага чалавека (я маю на ўвазе міністраў ці губернатараў) — быць ці не быць... Напрыклад, мой губернатар — у мяне самыя нармальныя дзелавыя адносіны"