Гурт «Наив» вяртаецца на сцэну з новым альбомам

Нагадаем, што ў красавіку калектыў спыніў дзейнасць на нявызначаны тэрмін, але ўжо праз два месяцы музыкі пачалі займацца новым матэрыялам.  Паводле словаў бубнача калектыва Змітра «Снэйк» Хакімава, на новым дыску чакаецца шмат неспадзевак. «Апошнім часам музыкі шмат эксперыментавалі, як з гучаннем, так і са стылістыкай, таму некаторыя песні будуць гучаць вельмі нечакана».

Бліжэй да снежня «Наив» збіраецца выдаць першую новую кампазіцыю. Што ж датычыцца альбома, то ён будзе скончаны да канца зімы.

Хакімаў адзначыў, што «пакуль праца над плыткай не будзе скончаная, музыкі не дадуць ніводнага сольнага канцэрту, але ад фэстаў і зборных канцэртаў адмаўляцца не будуць".

Фота: naiv.ru