Хакеістаў на матч усіх зорак чэмпіянату Беларусі вызначаць заўзятары
22 студзеня ў Наваполацку адбудзецца матч усіх зорак чэмпіянату Беларусі па хакеі. Па традыцыі, лепшыя гульцы мінскіх каманд пазмагаюцца з зоркамі іншых клубаў экстралігі.
Сёлета ў заўзятараў ёсць магчымасць самастойна сфармаваць першыя пяцёркі і абраць варатароў абедзвюх каманд. Федэрацыя хакея Беларусі на сваім сайце распачала галасаванне. Кожны жадаючы можа прапанаваць свой варыянт стартавых пяцёрак.
Пазней сярод удзельнікаў галасавання будуць разыграныя прызы.