Хакеісты Беларусі на чэмпіянаце свету займаюць 4-е месца ў групе "E"

На сусветным першынстве па хакеі, што адбываецца ў Швейцарыі, завяршыўся папярэдні раўнд. Па яго выніках вызначыліся групы кваліфікацыйнага этапу. У групу "E" ўвайшлі Канада — 6 ачкоў (2 матчы), Фінляндыя — 6 (2), Чэхія — 3 (2), Беларусь — 2 (2), Славакія — 1 (2), Нарвегія — 0 (2).

Групу "F" складаюць Расія — 6 ачкоў (2 матчы), ЗША — 4 (2), Швецыя — 3 (2), Швейцарыя — 3 (2), Латвія — 2 (2), Францыя — 0 (2).

30 красавіка беларусы сустрэнуцца з нарвежцамі. Пачатак матчу ў 17.15 па беларускім часе. 2 траўня нашыя хакеісты гуляюць з Фінляндыяй (21.15), 3 траўня — з Чэхіяй (21.15).

У 1/4 фіналу выйдуць па чатыры лепшыя каманды з кожнай групы.