Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі першую перамогу на "Мінск-Арэне"
Першую перамогу на "Мінск-Арэне" атрымалі хакеісты мінскага "Дынама", якія выступаюць у Кантынентальнай хакейнай лізе. У суботу дынамаўцы выйгралі ў "Аўтамабіліста" з Екацярынбургу — 4:0 (2:0, 2:0, 0:0). Шайбы на рахунку Джэфа Плата (дзве), Яраслава Чупрыса і Дзяніса Качаткова. Адзначым, што на матчы прысутнічала амаль 9 тысяч гледачоў (сама "Мінск-Арэна" змяшчае да 15 тысяч чалавек).
Цяпер мінскае "Дынама" з 53 ачкамі пасля 43 матчаў займае 18-е месца ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ, 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч наша каманда праводзіць у Мінску 18 студзеня супраць чалябінскага "Трактара".