Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ЦСКА ў матчы КХЛ
Хакеісты мінскага "Дынама" правялі 9 студзеня чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. У Маскве мінчукі прайгралі ЦСКА з лікам 1:2 (1:0, 0:2, 0:0), паведамляе БЕЛТА. Лік быў адкрыты ў самым канцы першага перыяду, калі ўкраінскі легіянер дынамаўцаў Сяргей Варламаў выкарыстаў дакладную перадачу Ўладзіміра Дзянісава. Аднак гэты поспех апынуўся для гасцей апошнім у гэтай сустрэчы: у другім перыядзе гаспадары двойчы пацэлілі ў вароты Андрэя Мезіна, прычым абодва разы вызначыўся Аляксандр Суглобаў — на 27-й і 30-й хвілінах гульні.
Пасля 41 матчу на рахунку "Дынама" 50 ачкоў (13 перамог у асноўны час, 1 у авертайме, 4 па булітах, 1 параза па булітах і 22 у асноўны час, 97 закінутых і 117 прапушчаных шайбаў). Падапечныя Аляксандра Андрыеўскага займаюць 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі і 17-е ў агульнай табліцы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.
Наступныя тры матчы дынамаўцы правядуць на лёдзе "Мінск-Арэны": 14 студзеня з магнітагорскім "Металургам", 16 студзеня з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга, 18 студзеня з чалябінскім "Трактарам".