Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў гасцях "Ак Барсу"
З мінімальным лікам 1:2 (1:1, 0:0, 0:1) прайграла мінскае "Дынама" ў Казані мясцоваму "Ак Барсу" ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Адзіную шайбу ў нашай каманды закінуў легіянер з Фінляндыі Ханэс Хювенэн.
Пасля 33 матчаў "Дынама" з 29 ачкамі па-ранейшаму займае апошняе месца ў дывізіёне Баброва і 22-е ў агульнай табліцы. Наступную гульню мінчукі правядуць 11 снежня ў Тальяці супраць "Лады".
БелаПАН
Пасля 33 матчаў "Дынама" з 29 ачкамі па-ранейшаму займае апошняе месца ў дывізіёне Баброва і 22-е ў агульнай табліцы. Наступную гульню мінчукі правядуць 11 снежня ў Тальяці супраць "Лады".
БелаПАН