Хакеісты мінскага "Дынама" вярнуліся з Казахстана без стратаў

У Мінск у нядзелю раніцай вярнуліся з Казахстана хакеісты сталічнага "Дынама". Нагадаем, дынамаўцы занялі другое месца на Кубку прэзідэнта Казахстана. У фінале яны прайгралі па булітах мясцоваму "Барысу" — 1:2.  Як паведамляе афіцыйны дынамаўскі "твітэр", сярод хакеістаў траўмаваных няма.