Хакейная каманда Лукашэнкі нечакана прайграла зборнай Гомельскай вобласці

Пераможцам фінальнага раўнда Другіх рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею сярод аматарскіх камандаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стала зборная Гомельскай вобласці. Каманда Аляксандра Лукашэнкі нечакана прайграла ёй у рашаючым паядынку з лікам 8:9 (3:4, 2:2, 3:3).
Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік краіны закінуў адну шайбу і зрабіў дзве галявыя перадачы, але гэтага аказалася недастаткова, каб схіліць вагі на карысць яго каманды.

Яна, дарэчы, была аслабленая, бо з-за траўмы не гуляў Міхаіл Захараў, а Ўладзімір Цыплакоў, лепшы бамбардзір папярэдняга этапа спаборніцтваў, паехаў на таварыскія матчы зборнай Беларусі ў Францыю. А вось каманда Гомельскай вобласці ўзмацнілася групай хакеістаў і адным з трэнераў "Гомеля" Андрэем Скабелкай.