Хакейная зборная Беларусі атрымае галоўнага трэнера ў красавіку
Пытанне аб прызначэнні галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі будзе вырашацца пасля вяртання з Масквы новага старшыні Федэрацыі хакею Яўгена Ворсіна. Пра гэта, па інфармацыі БелаПАН, паведаміў спартовы дырэктар ФХРБ Уладзімір Швабоўскі. Цяпер Ворсін здае справы ў расійскай сталіцы, дзе працаваў намеснікам генеральнага сакратара ЕўрАзЭС. Чакаецца, што ў пачатку красавіка ён прыступіць да выканання сваіх новых абавязкаў.
Нагадаем, што 22—25 красавіка на "Мінск-Арэне" зборная Беларусі прыме ўдзел у турніры чатырох камандаў, у якім згуляюць таксама Славакія, Нямеччына і Швейцарыя. Між тым Міхаіл Захараў, якога Ворсін назваў першым кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды, з 19 па 25 красавіка павінен кіраваць зборнай Украіны ў Галандыі на чэмпіянаце свету ў групе "А" першага дывізіёна.