Хакейная зборная Беларусі перамагла каманду Даніі ў таварыскім матчы
Зборная Беларусі па хакеі правяла 6 лістапада з горадзе Одэнсе другі з трох запланаваных таварыскіх матчаў з камандай Даніі. Сустрэча завяршылася перамогай беларусаў з лікам 2:1 (0:0, 0:1, 2:0). Шайбы ў беларусаў закінулі форвард жлобінскага "Металурга" Аляксей Яфіменка і нападаючы "Віцебска" Аляксандр Усенка. Нагадаем, у першым матчы была зафіксаваная нічыя 1:1.
8 лістапада пройдзе трэці спарынг беларускай дружыны з датчанамі, паведамляе БЕЛТА.
8 лістапада пройдзе трэці спарынг беларускай дружыны з датчанамі, паведамляе БЕЛТА.