Хакейная зборная Беларусі згуляе ў Славакіі без Андрэя Мезіна
Таварыскія матчы са славакамі і швейцарцамі, якія запланаваны на 17 і 18 снежня ў Славакіі, зборная Беларусі правядзе без варатара Андрэя Мезіна. У галкіпера мінскага "Дынама" траўма, паведамляе БелаПАН.
Пад пытаннем выхад на лёд абаронцаў Сяргея Ярковіча і Алега Лявонцьева, а таксама нападаючага Канстанціна Захарава (усе — "Юнацтва"). З легіянераў у Мінск прыбыў толькі нападаючы ніжнекамскага "Нафтахіміка" Сяргей Дзямагін.
Вечарам 14 снежня прайшла першая трэніроўка зборнай пад кіраўніцтвам Захарава. Раніцай у сераду наша каманда вылеціць у Славакію.
Дапамагаць Захараву ў таварыскіх матчах будзе Дэйв Льюіс, які далучыцца да каманды ў Славакіі. Раней ён уваходзіў у штаб папярэдніка Захарава Глена Хэнлана.