Хакейную зборную Беларусі можа ачоліць чэшскі трэнер

Трое вядомых чэшскіх спецыялістаў Уладзімір Вуйтэк, Мілаш Ржыга і Алоіс Гадамчык разглядаюцца ў ліку кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі, якая вызвалілася пасля сыхода Глена Хэнлана. Як паведамляе сайт championat.ru, кіраўніцтва Федэрацыі хакея Беларусі плануе вызначыцца з кандыдатурай галоўнага трэнера да пачатку снежня. "Ведаю, што ў Беларусі даволі моцная зборная. Як і для любога спецыяліста, лічыў бы за гонар падобную прапанову. Бо наперадзе не толькі чэмпіянат свету, але і Алімпіяда", — сказаў Ржыга ў інтэрв'ю расійскай газеце "Спорт-экспресс".

Нагадаем, пакуль абавязкі галоўнага трэнера зборнай выконвае Андрэй Гусаў, асістэнант галоўнага трэнера мінскага "Дынама".