Хакейны клуб "Дынама" падпісаў кантракт з канадскім нападаючым Корса

"У сувязі з вострым недахопам цэнтральных нападаючых" кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) прыняло рашэнне заключыць кантракт да канца сезона з канадцам Даніэлем Корса, паведаміла прэс-служба клуба.

32-гадовы форвард пачынаў сезон у шведскім чэмпіянаце ў складзе каманды "Тымра". У 18 гульнях ён набраў 14 (7+7) ачкоў. У Еўропу Корса пераехаў у 2004 годзе, гуляў у чэмпіянатах Германіі, Расіі, Фінляндыі і Швецыі. У НХЛ правёў у суме 77 матчаў і зарабіў 25 (14+11) ачкоў.

Наступны матч "Дынама" правядзе 4 студзеня на сваёй пляцоўцы супраць чэхаўскага "Віцязя", паведамляе БелаПАН.