Хакейны клуб "Дынама" зацвердзіў новую эмблему (фота)

Як паведамляе прэс-служба клуба, на конкурс былі дасланыя каля трохсот варыянтаў лагатыпа. Большасць прац мелі выяву зубра ў якасці дамінуючага элемента. Удзел у конкурсе прынялі больш за дзвесце чалавек - як прафесійныя дызайнеры, так і проста прыхільнікі клуба. "Зубр – адзін з нацыянальных знакаў краіны. Новая эмблема клуба прыкметна вылучае беларускі клуб сярод камандаў КХЛ", - адзначыў выканаўца абавязкаў гендырэктара клуба Аляксей Торбін.

Пераможца не захацеў афішаваць сваё імя ў СМІ. Ён атрымае ад мінскіх дынамаўцаў прыз у памеры двух мільёнаў рублёў. Аўтары прац, якія занялі другое і трэцяе месцы, атрымаюць каштоўныя прызы.



Фота: сайт ХК "Дынама"