Хакейны клуб “Гомель” сёння правядзе перамовы пра ўступленне ў КХЛ
Хакейны клуб "Гомель" можа стаць другім беларускім клубам у Кантынентальнай хакейнай лізе. Дырэктар каманды Ігар Малчанаў сёння плануе правесці перамовы з кіраўніцтвам лігі. Калі ўсё атрымаецца, “Гомель” можа ўжо з наступнага года апынуцца ў КХЛ, перадае “Спорт-Экспресс”.
“У нас ёсць усе ўмовы для выступлення ў КХЛ, за выключэннем арэны. Але калі мы атрымаем афіцыйнае пацвярджэнне, што можам уступіць у Кантынентальную лігу, у горадзе ў тэрміновым парадку пачнецца будаўніцтва сучаснага стадыёна. Што да нашых цяперашніх умоў, то, нягледзячы на невялікую арэну, у нас ёсць дзве лядовыя пляцоўкі, 20 раздзявальняў, свой гатэль пры клубе, магчымасць правядзення тэлетрансляцый і, самае галоўнае, фінансавыя гарантыі нашага генеральнага фундатара. Так што неабходны бюджэт у нас будзе”, — распавёў Ігар Малчанаў.
Нагадаем, на апошнім пасяджэнні выканкама Федэрацыі хакея яе кіраўнік Уладзімір Навумаў заявіў, што ён не будзе пярэчыць супраць таго, каб "Гомель" гуляў у КХЛ.