Хамутоўскі прыехаў на прагляд у "Палонію", у Варшаве чакаюць і Верацілу
Былы варатар нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе 32-гадовы Васіль Хамутоўскі знаходзіцца на праглядзе ў варшаўскай "Палоніі". Пра гэта паведамляе сайт 90minut.pl. Нагадаем, Хамутоўскі выступаў у расійскім чэмпіянаце за маскоўскае "Дынама" і "Томь", а летась апынуўся ў сімферопальскай "Таўрыі". У інтэрв'ю газеце "Спорт-экспресс" тры месяцы таму варатар заявіў, што яго мэта — вяртанне ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі, за выступленнем якой ён пільна сочыць.
90minut.pl таксама паведамляюць, што ў "Палоніі" чакаюць 22-гадовага правага абаронцу мінскага "Дынама" Алега Верацілу. Мяркуецца, што ён і Хамутоўскі разам з "Палоніяй" паляцяць на зборы ў Турцыю.
90minut.pl таксама паведамляюць, што ў "Палоніі" чакаюць 22-гадовага правага абаронцу мінскага "Дынама" Алега Верацілу. Мяркуецца, што ён і Хамутоўскі разам з "Палоніяй" паляцяць на зборы ў Турцыю.