Хелен Мірэн падмяніла каралеву на цырымоніі адкрыцця круізнага лайнера

Актрыса Хелен Мірэн, якая атрымала "Оскара" за ролю брытанскай каралевы Лізаветы II, надала назву "Ventura" буйнейшаму круізнаму караблю Вялікабрытаніі. Пры гэтым Мірэн падмяніла на цырымоніі правячую каралеву Лізавету II, якая не здолела ўзяць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве.

Мірэн на цырымоніі таксама атрымала гонар даць сігнал, пасля якога аб борт "Ventura" была разбіта бутэлька шампанскага.

На караблі можа размясціцца 3600 пасажыраў. Апроч таго, у ім знаходзяцца такія прыемныя дробязі, як тэатр, школа ігры на гітары, 3D кінатэатр і 11 рэстаранаў.

Лайнер каштаваў кампаніі P&O 330 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Фота: www.sensator.ru