Хельсінкская камісія ЗША: Лукашэнка баіцца свабодных выбараў
Хельсінкская камісія ЗША змясціла на сваім сайце заяву, у якой гаворыцца, што выбары ў Беларусі прадэманстравалі намер Лукашэнкі захоўваць сваю абсалютную ўладу.
Такая мэта перашкаджае паляпшэнню адносін Беларусі са Злучанымі Штатамі і, асабліва, з Еўрасаюзам, цытуе дакумент камісіі "Голас Амерыкі", перадае "Белорусский Партизан".
Аўтары заявы адзначаюць, што Хельсінская камісія, ЗША і еўрапейскія краіны асудзілі гвалт з боку беларускага рэжыму і заклікалі да вызвалення апазіцыйных кандыдатаў, сотняў мірных дэманстрантаў і некалькіх дзясяткаў журналістаў.
"Падчас двухгадзіннай шматслоўнай прэс-канферэнцыі спадар Лукашэнка прыніжаў тое, што ён назваў "бяздумнай дэмакратыяй" і заявіў пра тое, што нічога не баіцца, - пішуць прадстаўнікі Хельсінкскай камісіі. - Нягледзячы на гэта, ён баіцца сапраўднага свабоднага і справядлівага галасавання. Ужо на працягу дзесяцігоддзя вынікі выбараў у Беларусі аказваюцца сфальсіфікаванымі, рэферэндумы, якія праводзяцца - незаконнымі. У выніку Беларусь не аказваецца бліжэй да аднаўлення легітымнасці сваіх выканаўчых і заканадаўчых галін улады, а перспектыва значных змен застаецца вельмі аддаленай. Насуперак інтарэсам беларускага народа, рэжым Лукашэнкі, у чарговы раз, абраў шлях добраахвотнай ізаляцыі", - падкрэсліваецца ў заяве.