Хет-трык Андрэя Касціцына не дапамог "Манрэалю" перамагчы "Вашынгтон"
Другі матч чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф Усходняй канферэнцыі паміж "Вашынгтонам" і "Манрэалем" прайшоў напярэдадні. Ва ўпартай барацьбе ў авертайме перамогу святкаваў "Вашынгтон" — 6:5 (1:2, 1:2, 3:1, 1:0).
Беларускі нападаючы Андрэй Касціцын запісаў на свой рахунак тры закінутых шайбы і адну галявую перадачу. Разам з Кросбі і Бэкстрэмам ён увайшоў у тройку лепшых бамбардзіраў плэй-оф — у іх па 5 ачкоў.
Адзначым, што лік у серыі стаў нічыйным — 1:1.