"Хімік-СКА" перарваў дзевяціматчавую пераможную серыю "Кераміна"

Дзевяціматчавая пераможная серыя хакеістаў мінскага "Кераміна" перарвана. 21 снежня лідэры нацыянальнага чэмпіянату прайгралі на сваёй пляцоўцы наваполацкаму "Хіміку-СКА" — 7:8 (3:1, 2:3, 2:4). Яшчэ за 8 хвілін 6 секунд да канца трэцяга перыяду гаспадары вялі 7:5.
Астатнія вынікі:

"Нёман" (Гродна) — "Металург" (Жлобін) — 2:3 (па булітах),
"Брэст" — "Гомель" — 2:5,
"Хімвалакно" (Магілёў) — "Віцебск" — 2:4.

Чарговыя матчы пройдуць 24 снежня.

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 82 ачкі (34 гульні),
2.    "Дынама" — 58 (33),
3.    "Юнацтва" — 57 (32),
4.    "Металург" — 56 (34),
5.    "Віцебск" — 51 (34),
6.    "Хімвалакно" — 49 (34),
7.    "Нёман" — 43 (33),
8.    "Хімік-СКА" — 41 (33),
9.    "Гомель" — 41 (33),
10.    "Брэст" — 20 (32).

БелаПАН