ХК "Дынама" перажывае эканамічны крызіс з-за сыходу спонсара
З-за гэтага кіраўніцтва скасоўвае ранейшыя кантракты, каб падпісаць гульцоў на новых умовах. Пра гэта паведаміў агент Юуса Пуліянен, які прадстаўляе інтарэсы фінскага абаронцы Ханну Пікарайнена. Як нагадвае "Спорт Беларусь", Пікарайнен раней падпісаў дамову з мінскім "Дынама". Па словах Пуліянена, клуб скасаваў кантракт з фінскім абаронцам і прапанаваў новы. Кіраўніцтва "Дынама" не жадае зніжаць заробак фіну, але хоча зрабіць гэта з іншымі гульцамі.
Як паведаміў агент, пакуль фін вядзе перамовы з клубам з Мінску і адной камандай з рускай лігі. Клуб МОДО, дзе Ханну Пікарайнен гуляў мінулы сезон, заявіў, што гатовы зноў прыняць гульца ў свае шэрагі.