Х.Клінтан: ЗША не прыслухаецца да заклікаў Кадафі

“Кадафі ведае, што ён павінен зрабіць”, — заявіла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, каментуючы гэты ліст.
Дзяржсакратар заявіла, што кіраўнік джамахірыі павінен абвясціць перамір’е, яго сілы павінны пакінуць гарады, узятыя коштам чалавечых жыццяў. Сам Муамар Кадафі павінен адмовіцца ад улады і пакінуць Лівію.

Тым часам былы амерыканскі кангрэсмэн Курт Уэлдан прыбыў у Трыпалі на запрашэнне ўрада Кадафі. Ён заяўляе, што мае заклікаць лівійскага лідэра да адступлення, паведамляе ВВС.