Хлопчык не мог дастаць галаву з агароджы на гаўбцы 10-га паверху (відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары 17 жніўня ў Гомелі.
На дапамогу 6-гадоваму хлопчыку выклікалі выратавальнікаў. З дапамогай спецыяльнага інструменту яны вызвалілі галаву дзіцяці з металічнай агароджы.
Прэс-служба МНС інфармуе, што хлопчыка абследавалі медыкі і вызначылі, што ў шпіталізацыі ён не мае патрэбы. Колькі ён прабыў у "палоне" на гаўбцы, не паведамляецца.

Фота, відэа — mchs.gov.by