Хлястоў: Трыб'ют Prodigy — нечы злы жарт. Але прыемна, што мяне прыплялі...
У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што беларускія выканаўцы выпусцяць трыб'ют на песні брытанскага калектыву The Prodigy.
Называліся нават канкрэтныя спевакі. Еўрарадыё пацікавілася ў Аляксея Хлястова пра ягоны ўдзел у праекце. Спявак паведаміў, што гэта чыясьці выдумка, але яна прыйшлася яму даспадобы:
Хлястоў: “Я думаю, што гэта цудоўны жарт хлопцаў, якія стварылі такі міф. Мне ўчора тэлефанавалі сябры, якія займаюцца інтэрнэт-рэсурсамі, і пыталіся, ці праўда гэта. Гэта няпраўда, гэта нейкі злы жарт. Хаця мне прыемна, што мяне прыплялі да гэтага вымыслу...” (Смяецца)
Фота: ioni.blog.tut.by