Хочаш стаць першым, хто ўбачыць прэзентацыю новага альбома гурта Акутэ?
Тады удзельнічай у конкурсе і далучайся да Еўрарадыё на канцэрце ў Магілёве 8 красавіка.
Сёння з 17:00 да 18:00 спяваем у жывым эфіры любімыя песні Akute. Хочаш спрычыніцца да гісторыі і атрымаць новы альбом гурта яшчэ і з аўтографамі музыкаў? А атрымаць запрашальнік на дваіх і адправіцца на першую прэзентацыю новага альбома Akute у магілёўскім клубе CUBA разам з журналістамі Еўрарадыё?
Пакінь у каментарыях свой нумар тэлефону і назву песню, якую хацеў бы праспяваць у эфіры Еўрарадыё. Пасля можаш есці сырыя яйкі, распявацца і чакаць, калі табе патэлефануюць нашы дыджэі.