Хворыя на "свіны" грып дзеці знаходзяцца ў асіповіцкай бальніцы
Стан траіх дзяцей, у якіх выяўлены вірус "свінога" грыпу, здавальняючы. Яны праходзяць стацыянарнае лячэнне ў Асіповічах (Магілёўская вобласць). Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Нагадаем, дзеці ў складзе групы адпачывалі ў Вялікабрытаніі. Пасля вяртання на радзіму яны былі шпіталізаваныя. Паведамляецца, што дзеці "адчуваюць сябе добра", у іх няма ўскладненняў. Цяпер праводзіцца абследаванне людзей, якія кантактавалі з імі.