І так бывае: Мужчыну судзілі за спробу забойства, а ён стаў жанчынай

Такі незвычайны выпадак адбыўся ўпершыню ў гісторыі Беларусі, паведамляе kp.by. На абвінавачанага скаргу напісалі мінчанка Валянціна і яе 28-гадовы сын. Нейкі час яны ўсе разам здымалі кватэру, на глебе чаго і перасварыліся.

Дайшло да да пагрозаў забіць – тады абвінавачаны яшчэ быў мужчынам паводле дакументаў. Але на судовыя паседжанні з’явіўся не толькі на высокіх абцасах ды ў сукенцы, але і з жаночым пашпартам. Шок быў ва ўсіх.

У выніку справу закрылі праз прымірэнне бакоў. Але запомняць яе надоўга.