Ідэолагі адцэнзуравалі біяграфічныя звесткі кандыдата ў дэпутаты
Тады Аляксей Паўлоўскі паскардзіўся ў магілёўскую пракуратуру і абласную выбарчую камісію.
У выніку, было прынята рашэнне пра выпуск і распаўсюд новага накладу ўлётак. Члены Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі распаўсюдзяць іх сваімі сіламі. Перавыдадуць таксама і плакаты з біяграфічнымі звесткамі кандыдата ў дэпутаты.
Аляксей Паўлоўскі кажа, што гарадская выбарчая камісія напісала ва ўлётках толькі звесткі, дзе ён нарадзіўся і што з’яўляецца беспрацоўным. Ямніцкая выбарчая камісія №35 не пазначыла, дзе працаваў кандыдат-апазіцыянер пасля 2004 года.
Паўлоўскі ўжо падрыхтаваў скаргі ў Цэнтрвыбаркам і Палату прадстаўнікоў з нагоды ўмяшальніцтва выканаўчай улады ў выбарчы працэс. У размове з членамі выбарчых камісій яму паведамілі, што гэта не іх віна — ім такія біяграфіі выслалі ідэолагі гарвыканкама.
Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі пройдуць 23 сакавіка.
Фота — Fotolia