Ідзе праверка абставін гібелі пад грузавым цягніком жанчыны з дачкой

28-гадовая Юлія і яе 8-гадовая дачка Алёна ў светлы час сутак пераходзілі чыгуначныя шляхі і трапілі пад цягнік. Жанчына памерла на месцы, а дзяўчынка — па дарозе ў бальніцу.


Вядома, што яны жылі ў аграгарадку Лошніца каля Барысава. У Юліі застаўся васьмімесячны сын, інфармуе "Наша ніва".


Праверку праводзіць упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Разглядаюцца ўсе магчымыя версіі, нават суіцыд, паведамляе "Интерфакс-Запад".

Фота — nn.by