Ігар Крывушэнка: Суддзя ледзь не ў дупу цалаваў БАТЭ, а нам даваў карткі

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Ігар Крывушэнка пракаментаваў сваё учорашняе выдаленне падчас матчу 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Барысаве мясцовага БАТЭ і дынамаўцаў.  Той матч выйграў БАТЭ з лікам 2:0. Калі на 64-й хвіліне суддзя Аляксей Кульбакоў выдаліў Крывушэнку за "ўмяшанне ў дзеянні арбітраў", усе два галы ўжо пабывалі ў варотах мінчукоў.

"Суддзя ледзь не ў дупу цалаваў БАТЭ, а нам за тыя ж дзеянні раздаваў жоўтыя карткі", - сказаў Крывушэнка на пасляматчавай прэс-канферэнцыі. БелаПАН нагадвае, што падчас матчу былі паказаныя 6 жоўтых картак, 5 з іх дасталіся дынамаўцам.