Ігар Рынкевіч: 2 сакавіка – ўгодкі нацыянальнай ганьбы

На сённяшні дзень прыпадаюць другія ўгодкі збіцця кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў мінскім Палацы чыгуначнікаў. Экс-адвакат Казуліна і актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч называе гэтую дату нацыянальнай ганьбай, інфармуе прэс-служба гэтай партыі.

Нагадаем, 2 сакавіка 2006 года Аляксандр Казулін спрабаваў зарэгістравацца ад сваёй партыі для ўдзелу ва Усебеларускім сходзе, аднак проста ў фае быў жорстка збіты і затрыманы. У збіцці асабісты ўдзел прыняў сумнавядомы палкоўнік Паўлічэнка.

Гэта быў пачатак крымінальнага пераследу палітыка, які 25 сакавіка 2006 года патрапіў за краты, а праз некалькі месяцаў быў асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення волі.