Ігнацік і Мілеўская паспяхова выступаюць на юніёрскім чэмпіянаце ЗША
Беларускія тэнісісты Уладзімір Ігнацік і Ксенія Мілеўская на юніёрскім чэмпіянаце ЗША згуляюць парныя паўфіналы і чвэрцьфіналы з “адзіночцы”. У трэцім раўндзе Ігнацік выйграў у прадстаўніка Тайланда. У першым сеце
лік быў 6:3, у другім пры ліку 3:0 на карысць беларуса тайландзец
адмовіўся ад барацьбы.
У пары з чэхам Раманам Жэбавы Уладзімір Ігнацік перайграў Раду Албота з Малдовы і Яўгена Данскога з Расіі з лікам 6:3, 6:4.
Ксенія Мілеўская ў адзіночным разрадзе аказалася мацнейшай за амерыканку Кімберлі Коўтс – 6:3, 7:6 (7:5). У дуэце з полькай Урсулой Радваньскай яны пераадолелі супраціў Клаўдзіі Божавай і Крысціны Кукавай – 6:2, 6:2.
Прессбол