Ікону, што належала Еўфрасінні Полацкай, вязуць у элітны пасёлак пад Масквой
У праваслаўную царкву Аляксандра Неўскага ў элітным пасёлку ў Істрынскім раёне пад Масквой плануюць часова перанесці ікону Маці Божай Тарапецкай, якая была набытая Еўфрасінняй Полацкай для манастыра ў Полацку. Такое рашэнне прыняло міністэрства культуры Расіі. Гэтую тэму, якую абмінулі беларускія СМІ, узняў блогер czalex, які спасылаецца на публікацыю ў газеце "Коммерсантъ". "Маці Божая Адзігітрыя", альбо "Полацкая" датуецца XII стагоддзем, яе прыпісваюць візантыйскаму майстру. Святая Еўфрасіння Полацкая замовіла ікону для полацкіх манастыроў у Эфесе. Іншыя спецыялісты мяркуюць, што старажытны абраз загінуў і ў ХIV стагоддзі быў заменены новым, напісаным пскоўскім майстрам.
Вывезеная падчас войнаў Рэчы Паспалітай з Масковіяй, ікона каля 400 гадоў захоўвалася ў саборы ў Тарапцы. У 1930-я яе перадалі ў Дзяржаўны рускі музей. Яна доўга ляжала ў сховішчы, стан іконы на сённяшні дзень крытычны.