Ільхам Аліеў прызначыў сваю жонку першым віцэ-прэзідэнтам Азербайджана

Ільхам Аліеў прызначыў сваю жонку першым віцэ-прэзідэнтам Азербайджана

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў сваю жонку Мехрыбан Аліеву першым віцэ-прэзідэнтам. Раней яна ўзначальвала Фонд Гейдара Аліева і была дэпутаткай парламента краіны.

Раней у Азербайджане не было пасадаў першага віцэ-прэзідэнта і віцэ-прэзідэнтаў. Яны ўведзеныя пасля рэферэндуму, які прайшоў 26 верасня 2016 года.

Першай лэдзі Азербайджана зараз 52 гады, за Ільхама Аліева яна выйшла замуж 33 гады таму — у 1983 годзе.

Жонка прэзідэнта з 2013 года з'яўляецца намесніцай старшыні кіруючай партыі "Ені Азербайджан" ("Новы Азербайджан"). Старшынёй партыі з'яўляецца сам Ільхам Аліеў.