Прадпрымальніка падазраюць у стральбе па кіроўцы аўтамабіля
Ён паспрабаваў завалодаць чужой машынай.
Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося напярэдадні. У Бярэзінскі РАУС звярнуўся 37-гадовы мінчук, вадзіцель прыватнага прадпрыемства. Ён распавёў, што каля 15-й гадзіны каля вёскі Прыборкі невядомы, якога пацярпелы падвозіў на "Субару", пад пагрозай двух прадметаў, падобных на пісталеты, спрабаваў завалодаць аўтамашынай.
Атрымаўшы адмову, зламыснік некалькі раз стрэліў, нанёс кіроўцу раненні рукі і нагі, пасля чаго ўцёк у лес.
Падчас уведзенага плана "Сірэна" па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы раней судзімы за хуліганства 51-гадовы жыхар гарадскога пасёлка Бялынічы, індывідуальны прадпрымальнік.
Фота — bymedia.net