Інфармацыя пра ціск Мінюста на Аляксандра Пыльчанка перададзена ў ААН

Беларускія праваабарончыя арганізацыі перадалі ў ААН інфармацыю пра вывад Мінюстам са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці кіраўніка Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанка.

У сувязі з гэтым праваабаронцы паведамляюць: "Ёсць усе падставы лічыць, што выключэнне Аляксандра Пыльчанка з Кваліфікацыйнай камісіі выклікана яго каментарыем з нагоды пазбаўлення ліцэнзій адвакатаў У.Толсціка, Т.Гараевай, А.Агеева і Т.Агеевай. У інтэрв'ю агенцтву Белапан Аляксандр выказаў меркаванне пра тое, што "ў Беларусі склалася крытычная сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры".