Інспектар ДПС загінуў у дарожнай аварыі ў Гродне

Інспектар дарожна-паставой службы загінуў у дарожна-транспартным здарэнні ў Гродне.
Мужчына ехаў па выкліку і, каб пазбегнуць сутыкнення з іншай машынай, здзейсніў манеўр. У выніку аўтамабіль супрацоўніка ДАІ ўдарыўся ў дрэва, перакуліўся і з’ехаў у кювет, паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.

Па інфармацыі агенцтва БелаПАН, уначы міліцыя адшукала кіроўцу “Сітраена”, які, як мяркуецца, стварыў аварыйную сітуацыю. Па факце гібелі супрацоўніка ДАІ распачата крымінальная справа.