Інтэрпол адмовіў уладам Кіргізіі ў пошуку Бакіева
Генеральны сакратарыят Інтэрпола адмовіўся садзейнічаць уладам Кіргізіі ў пошуку экс-прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева, а таксама яго сваякоў і набліжаных, раней абвешчаных часовым урадам краіны ў міжнародны пошук, паведамляе РИА Новости.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола кіраўніку міжведамаснай следчай групы Генеральнай пракуратуры Кіргізіі Расулаву.
"Падставы для абвяшчэння ў пошук супярэчаць правілам і Канстытуцыі Інтэрпола", -гаворыцца ў лісце. Інтэрполу "катэгарычна забараняецца ажыццяўляць якое-небудзь умяшальніцтва ці дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага ці расавага характару".
Нацыянальнае бюро Інтэрпола рэкамендуе Генпракуратуры Кіргізіі накіраваць у адрас гэтай арганізацыі "іншыя запыты ў дачыненні да фігурантаў, бо яны праходзяць па іншых крымінальных справах, якія падпадаюць пад злачынствы агульнакрымінальнага характару".
Пасля дзяржпераварота ў Кіргізіі Бакіеў знаходзіўся ў Беларусі, так як Лукашэнка прапанаваў яму палітычны прытулак. Дзе цяпер знаходзіцца экс-прэзідэнт Кіргізіі не вядома.