Інваліда-злодзея міліцыя вылічыла толькі праз 10 дзён
Здарэнне адбылося ў Пінскім раёне.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў 7 кастрычніка звярнулася жыхарка Пінску. Жанчына заявіла аб крадзяжы з тэрыторыі яе дому ў вёсцы Чэмерын. У адсутнасць гаспадыні невядомы скраў з двара воз. Кошт скрадзенага ацанілі ў мільён рублёў. Была распачатая крымінальная справа.
Пасля вышуковых мерапрыемстваў 17 кастрычніка міліцыя вылічыла злодзея. Ім аказаўся 30-гадовы мясцовы жыхар, інвалід 2-й групы. З-за стану здароўя вяскоўца пакуль не затрымлівалі.