Інваліды ў Беларусі змогуць атрымліваць натарыяльныя паслугі дома
Беларускія інваліды змогуць атрымліваць натарыяльныя паслугі дома. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства юстыцыі, інфармуе БЕЛТА.
Пастанова тычыцца самотных інвалідаў, якія не маюць сваякоў на тэрыторыі Беларусі. Ім будзе аказвацца натарыяльная дапамога па тэлефоне або іх запішуць на прыём да натарыўса ў зручны час. Калі інвалід сам не можа прыйсці ў кантору, натарыўс прыедзе да яго дадому.
Пры гэтым у адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам інваліды цалкам вызваленыя ад выплаты дзяржаўнай пошліны за засведчанне даверанасцяў на атрыманне пенсій, дзяржаўнай дапамогі, а таксама на 50% пры здзяйсненні ўсіх відаў натарыяльных дзеянняў (завяшчанняў, засведчанне подпісу на дакументах і інш.).