Інжынера "Белшыны" затрымалі за распаўсюд дзіцячага порна

Магілёўская абласная міліцыя пачала крымінальную справу на інжынера завода "Белшына" за дачыненне да дзіцячага порнабізнэсу. Цяперашняе затрыманне інжынера "Белшыны" – першая сёлета справа па распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі. Паводле папярэдніх звестак, затрыманага вінавацяць, што ён у ліпені-жніўні 2009 года распаўсюджваў праз інтэрнэт парнаграфічныя матэрыялы з малюнкам непаўналетніх. Дарэчы, гаворка ідзе пра 57-гадовага чалавека, якога добра ведалі і паважалі і суседзі, і калегі на прадпрыемстве. Інжынеру пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Як нагадвае "Ежедневник", у 2009 годзе Дзярждэпартамент ЗША уключыў Беларусь, Украіну і Расію ў лік лідэраў па вытворчасці і распаўсюдзе дзіцячага порна праз інтэрнэт.

Беларусь у апошні час мела некалькі скандалаў як у вытворчасці дзіцячага порна, так і ў яго размяшчэнні ў інтэрнэце. Так, у канцы 2009 года адразу каля 40 жыхароў Гомеля пазбавіліся сваіх кампутараў. Па звестках міліцыянтаў, на гэтых кампутарах захоўвалася ад дзесяці да некалькіх сотняў і нават тысяч ролікаў дзіцячай парнаграфіі.

Раней пракуратура Мінску пачала адразу дзесяць крымінальных спраў на 29-гадовага мінчука, які займаўся вырабам і распаўсюдам у Беларусі дзіцячай парнаграфіі.