Іосіф Сярэдзіч: “Народная воля” перажыла і больш сур’ёзныя катаклізмы”
Галоўны рэдактар газеты “Народная воля” Іосіф Сярэдзіч толькі сёння пачаў знаёміцца з рашэннем Ленінскага суда сталіцы, паводле якога незалежнае выданне аштрафавана на 25 мільёнаў рублёў. Сярэдзіча некалькі дзён не было ў Мінску.
Нагадаем, суд палічыў, што “Народная воля” закранула гонар і годнасць “галоўнага ідэолага” краіны Алега Праляскоўскага.
Журналістка Марына Коктыш (яна аштрафаваная на 2 мільёны рублёў) у артыкуле пра арыштаванага за хабар першага намесніка начальніка ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Холада згадала, што ён “браў грошы не для сябе”.
Таксама было напісана пра яго “асаблівыя адносіны” са сваім начальнікам Праляскоўскім. Апошні пасля гэтага праз суд запатрабаваў кампенсацыі маральнага ўрону.
Варта адзначыць, што Холад яшчэ не асуджаны, і невядома, якія абставіны выявяцца на судзе. Аднак Ленінскі суд не стаў чакаць і аштрафаваў незалежнае выданне.
У інтэрв’ю Еўрарадыё Іосіф Сярэдзіч сказаў, што прыме канчатковае рашэнне пра захады, якія будзе рабіць рэдакцыя, пасля азнаямлення з усёй інфармацыяй па справе.
Сярэдзіч не губляе аптымізму. “Народная воля” перажыла на свеце і больш сур’ёзныя катаклізмы, перажыве і гэты”, — кажа ён.