Іраку не дазволілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Пекіне

Ірак адхілілі ад удзелу ў Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на тэлеканал “Вести”.
Прычынай гэтаму стала тое, што ўлады Ірака яшчэ ў траўні гэтага года распусцілі Нацыянальны алімпійскі камітэт. За апошнія гады ўзброеныя сутыкненні ў краіне прывялі да гібелі больш за 100 спартоўцаў сусветнага ўзроўню.

Аднак Багдад планаваў адправіць невялікую каманду з сямі чалавек на кітайскую алімпіяду.