Ірына Дарафеева: “Калі я выступаю ў казіно, усе забываюцца на карты і фішкі”
У адзін дзень спявачка выступіць спачатку перад простым народам, а потым – адыграе канцэрт у казіно, дзе ёй давядзецца “папацець”. Канцэрт Дарафеевай каштуе ад 3,5 да 5,5 мільёнаў рублёў
15 верасня выступам у Слуцку “твар Беларусі” поп-зорка эстрады Ірына Дарафеева завяршае сваё канцертнае турнэ па палях і райцэнтрах краіны. І, каб змяніць абстаноўку, у гэты ж дзень дасць канцэрт для людзей іншага сацыяльнага статусу – выступіць у казіно “Эмір”.
Праўда, пра гэты свой выступ у казіно спявачка чамусьці не ўзгадала, расказваючы карэспандэнту Еўрарадыё пра свае творчыя планы пасля завяршэння “ўборачнага” турнэ.
Ірына Дарафеева: “Збіраемся здымаць кліп на песню “Дзяўчына на беразе”. Зараз выбіраем касцюмы. Я пачала ўжо працаваць са стылістамі і змяніла свой знешні вобраз. Акрамя таго, 28-га будзе канцэрт у Оршы, 29-га – у Гомелі і Магілёве”.
Спявачка ўпэўненая, што тыя, каму пашчасціла патрапіць на яе канцэрты, на гады наперад атрымалі зарад энергіі для плённай працы.
Ірына Дарафеева: “Яны проста шчаслівыя ад таго, што бачаць жывога артыста. Для іх нават не важна, які будзе антураж. Калі яны бачаць “жыўцом” музыкантаў, балет, мае размовы і зносіны з імі, усё гэта натхняе іх на доўгія-доўгія месяцы плённай працы. А можа, гэтымі ўспамінамі яны будуць жыць усё сваё жыццё”.
Але зараз спявачку чакаюць выступы ў начных клубах, дзе публіка вельмі адрозніваецца ад той, для якой яна спявала на палях падчас уборачнай.
Ірына Дарафеева: “Публіка ў клубе прыходзіць з такімі адносінамі: “Ну, што ты нам тут пакажаш?” Для іх гэта звыклая атмасфера: сёння Дарафеева, заўтра – Афанасьева, паслязаўтра – група “Топлесс”.
Але не дарэмна спявачка атрымала высокую ўзнагароду з рук прэзідэнта і не баіцца выступаць нават перад наведвальнікамі казіно.
Ірына Дарафеева: “Калі выступаю я, усе кідаюць свае фішкі, адыходзяць ад сталоў. Прынамсі, 60-70 адсоткаў людзей. Для мяне гэта такая праца, якая дазволіць мне не расслабляцца. А насамрэч, вельмі добра папацець, каб і гэтыя людзі мяне любілі, успрымалі і не зважалі на сваё казіно”.
Безумоўна, каб адцягнуць увагу гульца ад карт, неабходна прапанаваць яшчэ тое шоў. Чым “бярэ” гэтую публіку Ірына Дарафеева, яна не прызналася.
Ірына Дарафеева: “Усё будзе залежаць ад настрою. Але, у прынцыпе, няма падобных адзін да аднаго канцэртаў”.
Што ж тычыцца такога адрознення між канцэртамі ў полі і казіно як велічыня ганарару, то спявачка сарамліва адмахнулася ад гэтага нашага пытання.
Ірына Дарафеева: “Па шчырасці, я не ведаю і не цікаўлюся гэтым бокам сваёй артыстычнай дзейнасці. Я атрымліваю ганарар апладысментамі гледачоў. Я такі чалавек, што ніколі не цікаўлюся, дзе я зарабляю і як”.
Дырэктар спявачкі Юры Саваш таксама не адкрыў нам суму ганарару спявачкі. Ён спаслаўся на тое, што гэта таямніца казіно. Што ж тычыцца таго, колькі каштуе запрасіць артыстку, то сакрэту з гэтага дырэктар не рабіў.
Юры Саваш: “Прыкладна канцэрт Дарафеевай, у залежнасці ад таго, колькі будуць затраты на транспарт, пражыццё артыстаў, каштуе ад 3,5 да 5,5 мільёнаў рублёў. Чым далей ехаць і чым больш людзей едзе, тым больш і каштуе”.
Глядзіце выступ Ірыны Дарафеевай на полі:
Фота — festival.vitebsk.by