Ірына Сухій: Гэта першы выпадак суда ў пытанні доступа да інфармацыі
Гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці сёння разгледзіць пазоў грамадскага аб'яднання "Экадом" да Дырэкцыі будаўніцтва Астравецкай АЭС. Эколагі падалі яго яшчэ мінулай вясной, яны патрабуюць прадставіць ім дакументацыю аб магчымым ўздзеянні будучай станцыі на навакольнае асяроддзе. Як распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё прадстаўніца "Экадома" Ірына Сухій, спробы атрымаць гэтыя дакументы ў папяровым ці электронным выглядзе былі безвыніковыя.
Чыноўнікі ж сказалі, што дакумент "з'яўляецца іх каштоўнасцю", у яго "былі ўкладзеныя сродкі і гэта іх уласнасць" ды прапанавалі азнаёміцца з 3 тысячамі старонак у кабінеце. "Гэта парушэнне Орхускай канвенцыі, ніякая экалагічная інфармацыя не можа быць уласнасцю! Гэта першы ў Беларусі выпадак судовага разбіральніцтва па пытанні ў доступе да інфармацыі", — кажа Ірына Сухій.
Яна адзначае, што справу важна давесці "да нейкага лагічнага канца", каб у будучым чыноўнікі ведалі, што справа можа скончыцца судом.