Іспанскі трэнер правёў першую трэніроўку з БАТЭ
У свой другі дзень збораў у турэцкім Белеку барысаўскі клуб БАТЭ правёў дзве трэніроўкі — ранішнюю і вячэрнюю. Як паведамляе сайт клуба, актыўна ўдзельнічаў у гэтых занятках і новы трэнер барысаўскага клуба па фізпадрыхтоўцы — іспанец Хасэ Пастар Верчылі. Пірэнейскі спецыяліст, які раней працаваў у структуры "Вільярэала", прыбыў у аэрапорт Анталлі з Валенсіі транзітам праз Дзюсельдорф позна ўначы ў нядзелю, і на наступную раніцу ўключыўся ў працу.
На жаль, умовы надвор'я пакуль не дазволілі БАТЭ патрэніравацца на полі. Ранішняя панядзелкавая трэніроўка адбылася ў гатэлі, вечаровая — на спартовай пляцоўцы комплексу.
На жаль, умовы надвор'я пакуль не дазволілі БАТЭ патрэніравацца на полі. Ранішняя панядзелкавая трэніроўка адбылася ў гатэлі, вечаровая — на спартовай пляцоўцы комплексу.