Італьянскі суд апраўдаў сям'ю Джуста-Барначын, якая хавала Віку Мароз
Суд Генуі (Італія) 18 лютага апраўдаў сямейную пару Алясандра Джуста і Марыя-К'яра Барначын, якія абвінавачваліся ў выкраданні і ўтрыманні на працягу 20 дзён непаўналетняй беларускай сіраты Вікі Мароз.
Як паведамляе газета Corriere della Sera, апраўданы таксама бацькі сямейнай пары, пастар Даніла Грыла і настаяцель кляштара Фрэнсіс Дарбелі. Суд не знайшоў у іх дзеяннях складу злачынства, паколькі ўсе яны "дзейнічалі ў абставінах крайняй неабходнасці".
Нагадаем, у верасні 2006 года сям'я Джуста-Барначын, да якіх Віка Мароз некалькі гадоў прыязджала ў госці на вакацыі, адмовілася вяртаць дзяўчынку ў Беларусь. Муж і жонка сцвярджалі, што ў вілейскім інтэрнаце дзяўчынка зазнавала "фізічны і маральны гвалт".
На працягу 20 дзён яе хавалі ў кляштары на поўначы Італіі. 27 верасня італьянская паліцыя знайшла Віку, а 30 верасня яна была дастаўлена спецыяльным авіярэйсам у Мінск. Праз месяц дзяўчынку аддалі ў сям'ю Алены і Сяргея Васілеўскіх, дзе ўжо выхоўваўся старшы брат Вікі.
БелаПАН