iTunes раздасць на Каляды бясплатныя музыку і кліпы

На Каляды Apple збіраецца бясплатна раздаваць музычныя кліпы і трэкі праз інтэрнэт-крамы. Такая прапанова ўжо вывешана на рэсурсе Darty, паведамляе GenerationMP3. Акцыя «12 дзён iTunes» пачнецца 26 снежня. 12 дзён запар французскія меламаны будуць цалкам бясплатна заліваць на свае айподы і айфоны музыку і кліпы з вызначаных спісаў. Паводле заявы крыніцы інфармацыі, гэта будуць трэкі і відэа такіх выканаўцаў, як Эмі Вайнхаўс, Лілі Ален, Джэймс Блант, Кайлі Міноўг, The Smiths, The Script і іншых.

Падобная акцыя чакае ўладальнікаў "яблычных" прылад у Вялікабрытаніі і Нямеччыне. Усе «12 дзён iTunes» меламанам прыйдзецца заходзіць на сайты інтэрнэт-крам кожныя суткі - спісы бясплатнага кантэнту будуць мяняцца адзін раз у дзень, перадае Tehnichno.ru.

Фота: www.naradio.kz